Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае убогай,
К табе я ў думках залятаю
І там душою спачываю.
Урывак з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля»
У гэтыя восеньскія дні ў Брэсцкім філіяле ПУА «Каледж бізнесу і права» праводзіцца творчы конкурс чытачоў літаратурных твораў «Вершам вітаем мы песняра», прысвечанага юбілею беларускага класіка, Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.
Арганізатарам конкурсу з’яўляецца бібліятэка Брэсцкага філіяла ПУА «Каледж бізнесу і права». Склад журы конкурсу:
Угляніца Яніна Валер’еўна, нам. заг. філіяла па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце;
Чэркас Таццяна Анатольеўна, нам. заг. філіяла па вучэбна-вытворчай рабоце;
Бабрыковіч Сняжана Яўгенаўна, старшыня цыклавой камісіі прадметаў праграмнага забеспячэння інфармацыйных тэхналогій;
Ертахава Ганна Васільеўна, педагог-псіхолаг
Мешык Людміла Рыгораўна, бібліятэкар.
Мэта конкурсу – выхоўваць любоў і павагу да Радзімы сродкамі роднай літаратуры.
Пры выбары літаратурных твораў удзельнікі арыентуюцца на тэму конкурсу, гэта значыць вершы, напісаныя Якубам Коласам у розныя гады. Асноўным лейтматывам раскрыцця тэмы былі творы напісаныя беларускім песняром аб прыродзе нашай роднай Беларусі.
Паколькі конкурс праходзіць у інтэрактыўным фармаце, удзельнікі змаглі праявіць свае творчыя здольнасці, не толькі ў мастацкім чытанні верша, а таксама і магчымасць паказаць прыгажосць беларускай зямлі.
Удзельнікі падалі відэаматэрыялы па вершах Якуба Коласа на суд журы:
Парадак галасавання ў намінацыі «Прыз сімпатый гледачоў» – галасаванне праходзіць у анлайн-фармаце з 09:00 18 лістапада па 18:00 25 лістапада. Пераможцам у гэтай намінацыі становіцца ўдзельнік, які набраў большасць галасоў гледачоў. Прымаецца толькi адзiн голас.
Арганізатары конкурсу выказваюць падзяку ўсім удзельнікам конкурсу за творчы падыход і выбар твораў.