Справаздача аб правядзенні мерапрыемстваў да Дня беларускай пісьменнасці, запланаваных з 7.09 па 12.09.2020 навучальнага года
10 сентября, 2020

У першы тыдзень верасня ў нашай краіне ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998г. “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах ў Рэспубліцы Беларусь” адзначаецца нацыянальнае свята — Дзень беларускага пісьменства. Штогод свята пісьменства адзначаецца і ў     Брэсцкім філіяле ПУА “Каледж бізнесу і права”.

Мэты мерапрыемстваў Тыдня:

  • актуалізацыя ведаў па гісторыі пісьменнасці, мовы, літаратуры, гісторыі Беларусі;
  • ушанаванне памяці славутых землякоў (Е. По-лацкай, К. Тураўскага, Ф. Скарыны, С. Буднага і інш.);
  • выхаванне любові да нашай Бацькаўшчыны і роднай мовы, глыбокай павагі да літаратурнай спадчыны і культуры;
  • абуджэнне пачуцця нацыянальнай годнасці і гонару за геніяльных творцаў і свой народ.

            Асаблівым сэнсам былі напоўнены мерапрыемствы, прысвечаныя Святу пісьменства. На пачатку Тыдня праграма-анонс пазнаёміла навучэнцаў з запланаванымі мерапрыемствамі, заахвоціла да ўдзелу ў конкурсах і творчых працах. Найбольшую цікавасць у навучэнцаў выклікалі конкурсы, да якіх яны творча ставіліся, некаторыя з іх былі праведзены анлайн, а ўдзел у іх быў улічаны пры падвядзенні вынікаў.  

            На закрыцці Тыдня беларускай пісьменнасці і культуры пераможцы і ўдзельнікі мерапрыемстваў былі узнагароджаны граматамі і падзякамі:

  • за перамогу ў конкурсе прэзентацый:

          Вырвіч Ганна Васільеўна, навучэнка групы П-091;

          Лосева Паліна Васільеўна, навучэнка групы П-091;

          Леонава Марта Сяргееўна, навучэнка групы П-091;

          Міхалік Елізавета Сяргееўна, навучэнка групы П-091;

          Самосюк Валерыю Сяргееўна, навучэнка групы П-091;

          Семянюк Андрэй Мікалаевіч, навучэнец групы Т-091.

  • за перамогу ў конкурсе творчых работ:

         Надольская Анастасія Дзмітрыеўна, навучэнка групы П-091;

         Водчыц Анастасія Віктараўна, навучэнка групы П-091;

        -падзякі за актыўны ўдзел у мерапрыемствах:

          Пікалюк Ангеліна Іванаўна, навучэнка групы П-091;

          Савіцкая Аліна Дзмітрыеўна, навучэнка групы П-091;

          Козік Назар Дзмітрыевіч, навучэнец групы Т-091;

          Вальшынец Іван Сяргеевіч, навучэнец групы Т-091;

          Ліс Марк, навучэнец групы Т-091;

Мэты мерапрыемстваў былі дасягнуты.

Выкладчык беларускай мовы і літаратуры                            А.М. Яраховіч