23 лістапада 2017 года групе П-691 пашчасціла, бо занятак па беларускай літаратуры адбыўся не ў аўдыторыі каледжа, а ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.С.Пушкіна. Самавiта тут прайшла сустрэча з паэтам-празаікам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, Мазько Андрэем Іванавічам. Для навучэнцаў, такая сустрэча была вельмі цікавай і пазнавальнай, бо пазнаёміцца з сапраўдным аўтарам, паслухаць з яго вуст яго ж творы, куды запамінальней, чым чытаць пра аўтара ў падручніку ці Вікіпедыі.
Андрэй Іванавіч расказаў пра свой творчы шля, пра тое, як ён прыйшоў ў паэзію і што з’яўляецца крыніцай яго творчасці.
У яго творах выразна гучаць тэма працы, кахання, прыроды. Андрэй Іванавіч прачытаў свае вершы, а яшчэ, пад акампанімент гітары , праспяваў свае песні. Паэт цудоўна валодае беларускай мовай, яго вершы мілагучныя, кранаюць за душу.
Усе прысутныя атрымалі эстэтычнае задавальненне ад сустрэчы з паэтам.