Тыдзень беларускага пісьменства 2017
11 сентября, 2017

   У гонар Дня беларускага пісьменства, які ў гэтым годзе святкаваўся 03.09.2017, у сценах нашага філіяла з 04.09.2017 па 09.09.2017 праводзіўся Тыдзень беларускага пісьменства.
   У межах тыдня праведзена шмат розных па форме і зместу мерапрыемстваў, прызваных спрыяць распаўсюджванню беларускай мовы, пашырэнню сферы ўжывання, папулярызацыі беларускай мовы.
   Адкрываўся Тыдзень беларускага пісьменства выставай-экспазіцыяй творчых работ навучэнцаў. Плакаты і сценгазеты рыхтавалі навучэнцы 1-2 курсаў.
   Бiблiятэкар Мешык Л.Г. падрыхтавала тэматычную кніжную выставу “Наша спадчына”, да 500-годдзя беларускай кнігі ў бібліятэцы першага вучэбнага корпуса.
  “Вядомы і невядомы Скарына” – так называлася віктарына, адказы да якой шукалі навучэнцы груп ТБ-791 і ПЭ-791. Правяла віктарыну настаўнiца беларускай мовы i лiтаратуры Кісялева А.С.
   Куратарскія гадзіны на тэму “500-годдзе беларускага кнігадрукавання” былі праведзены куратарамі ва ўсіх групах.
   З захапленнем навучэнцы груп удзельнічалі ў конкурсе мультымедыйных прэзентацый і прадставілі свае работы. Зместам прэзентацый былі цікавыя звесткі з біяграфіі Францыска Скарыны, інфармацыя пра першую Біблію і кнігадрукаванне на Беларусі.
   07.09.2017 навучэнцы групы П-712 з бiблiятэкарам Мешык Л.Г. і настаўнiцай гiсторыi Токар В.Л. наведалі гарадскую бібліятэку імя А.С.Пушкіна, дзе спецыялісты бібліятэкі пазнаёмілі навучэнцаў філіяла з яе гісторыяй, заламі і правіламі карыстання.

09.2017 2
   08.09.2017 у літаратурнай гасцеўні пабывалі нашы навучэнцы групы П-711 разам з куратарам Самасюк А.В. і настаўнiцай беларускай мовы i лiтаратуры Кісялевай А.С., дзе сустрэліся з таленавітым сучасным паэтам, празаікам, фотамастаком і цікавым суразмоўцам Алесем Паплаўскім. Аўтар расказаў пра гісторыю сваіх кніг, пра натхняючыя падарожжы па Беларусі і іншых краінах, чытаў прысутным вершы, пазнаеміў са сваімі фотаработамі. Пад час сустрэчы нашы навучэнцы задавалі творцу розныя пытанні. Прыз ад аўтара атрымала Кайзер Валянціна, пытанні якой найбольш спадабалiся Алесю Паплаўскаму.

09.2017 1
   Закрыццё і падвядзенне вынікаў Тыдня беларускага пісьменства адбылося 09.09.2017.
   Можна зрабіць вынік, што ўсе мерапрыемствы, якія праводзіліся ў межах Тыдня беларускага пісьменства, былі накіраваны на працу з навучэнцамі, на развіццё іх творчых здольнасцей і патэнцыялу. Таксама была рэалізавана задача патрыятычнага выхавання сярод моладзі.

Старшыня цыклавой камісіі
агульнаадукацыйных дысцыплін           А.А.Бякетава